Петрыцкае
Пе́трыцкае[1] (трансліт.: Pietryckaje, руск.: Петрицкое) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 17 км на паўночны ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 114 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Побач аўтадарога, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў — Рэчыца.
Планоўка складаецца з прасталінейнай шыротнай вуліцы, якая на ўсходзе далучаецца да кароткай вуліцы блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года працавалі царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 годзе ў Ручаёўскай воласці.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Петрыцкага сельсавета Лоеўскага, з 4 жніўня 1927 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.
У 1931 годзе арганізаваны калгас імя А. Г. Чарвякова, працавалі вятрак (з 1920 года), паравы млын (з 1928 года), гамарня і поўсцечасальня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны у ліпені 1943 года фашысты спалілі 158 двароў і забілі 6 жыхароў. Пры вызваленні ў кастрычніку 1943 года вёскі і наваколляў загінулі 36 салдат 81-й стралковай дывізіі 89-го стралковага корпуса 61-й арміі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У 1959 годзе ў складзе калгасу імя Э. Тэльмана (цэнтр — вёска Тэльман). Ёсць ляснікоўства, фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 68 гаспадарак, 117 жыхароў.
Дынаміка
- 1834 год — 42 двары.
- 1850 год — 50 двароў, 388 жыхароў.
- 1885 год — 75 двароў 503 жыхара.
- 1897 год — 106 двароў, 666 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 115 двароў, 749 жыхароў.
- 1930 год — 149 двароў, 859 жыхароў.
- 1940 год — 176 двароў.
- 1959 год — 752 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 68 гаспадарак, 117 жыхароў.
- 2006 год — 64 гаспадаркі, 115 чалавек, з якіх 7 ва ўзросце да 16 гадоў, 39 — у працаздольным і 69 — старэйшым за працаздольны.
Вядомыя выхадцы
- Мікола Ракітны (Мікалай Ісакавіч Новікаў; 1920—2000) — беларускі пісьменнік.
- В. М. Верамейчык — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.