wd wp Пошук:

Ражанка (аграгарадок)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ражанка (значэнні).

Ража́нка[1] (трансліт.: Ražanka, руск.: Рожанка) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Турэйка. Адміністрацыйны цэнтр Ражанкаўскага сельсавета. Насельніцтва 2280 чал. (2001). Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Шчучына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Масты — Шчучын.

Гісторыя

Упершыню Ражанка згадваецца ў XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні г.зв. гетманскай галіны роду Пацаў (называліся «графамі на Ражанцы», пачынальнік галіны — Павел Пац). У 1599 г. прыгонныя маёнтка Ражанка плацілі вепраўшчыну 3 грошы з валокі[2]. У 1674 г. тут збудавалі касцёл Святых Пятра і Паўла. Міхал Казімір Пац, гетман вялікі і ваявода віленскі, перадаў Ражанку ў заставу Халецкім, якія ў 1685 адмовіліся ад яе на карысць Яна Крыштафа Паца. Апошні прадстаўнік галіны роду Юзаф Пац пакінуў мястэчка свайму далёкаму сваяку Людвіку Міхалу Пацу (прадстаўнік старэйшай сенатарскай галіны роду).

Касцёл. Н. Орда, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ражанка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Гродзенскай губерні. У 1804 годзе ў мястэчку існавала прыходскае вучылішча. Станам на 1829 — 19 будынкаў (9 хрысціянскіх і 10 іўдзейскіх). Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 расійскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Пацаў. У 1843 годзе Ражанку разам з Лідскім паветам перавялі ў склад Віленскай губерні, у другой пал. XIX ст. мястэчка зрабілася цэнтрам воласці. На 1863 — 52 жылыя дамы. У 1866 годзе існавалі касцёл, царква, сукнавальная фабрыка. На 1885 — 63 двары, валасная ўправа, 2 вадзяныя млыны, 3 корчмы. У 1907 годзе з адкрыццём чыгункі Ліда — Масты — Ваўкавыск пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ражанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградскім павеце. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (115 дамоў) і фальварак (4 дамы). На 1933 дзейнічалі касцёл і царква, працавала пошта.

Чыгуначная станцыя ў 1938 годзе

У 1939 годзе Ражанка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці20 верасня 1944 у Гродзенскай вобласці). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 тут было 117 двароў, няпоўная сярэдняя і пачатковая школа, пошта з тэлефонным камутатарам на 10 нумароў, вадзяны млын, хата-чытальня, бальніца; на 1999 — 795 двароў, на 1 студзеня 2001 — 796.

Насельніцтва

Вуліца, удалечыні капліца

Інфраструктура

У Ражанцы працуюць базавая школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

Сядзібна-паркавы комплекс

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Вепраўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 245.
  3. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  5. Уладзімір Мальцаў. Ражанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 83.
  6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be