Рог (Акцябрскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рог, значэнні.
Рог[2] (трансліт.: Roh, руск.: Рог) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 31 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 260 км ад Гомеля, 34 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
На поўдні і захадзе сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якая на поўдні далучаецца да кароткай прамалінейнай шыротной вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Дзербін» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, жывёлагадоўчая і свінагадоўчая фермы. Крама.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з другой паловы XIX стагоддзя як хутар у Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Напачатку XX стагоддзя дзейнічалі школа і цагельня.
На 1925 год у Валосавіцкім сельсавеце Азарыцкага раёна Мазырскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавалі гамарня і стальмашня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 25 двароў і забілі 42 жыхары. У баях за вёску і наваколлі загінулі 90 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі; у 1958 годзе ўстаноўлена стэла). 44 жыхары загінулі на фронце.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 23 двары, 39 жыхароў.
Дынаміка
- 1925 год — 49 двароў.
- 1940 год — 43 двары, 160 жыхароў.
- 1959 год — 189 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 45 двароў, 83 жыхары.
- 2004 год — 36 двароў, 61 жыхар.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.