wd wp Пошук:

Рэпін (Акцябрскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэпін.

Рэ́пін[2] (трансліт.: Repin, руск.: Репин) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 30 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 260 км ад Гомеля, 23 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Экалогія і прырода

Вакол вёскі лес.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Слуцк — Капаткевічы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой далучаюцца з поўначы 2 прамалінейныя вуліцы з завулкамі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма. Клуб, крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя як маёнтак у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1907 годзе тут пачаў працаваць броварны завод (зачынены ў 1915 годзе). У 1920-х гадах хутка расла за кошт перасяленцаў з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 17 жыхароў. Некаторы час увесну 1943 года тут базіраваўся штаб Мінскага партызанскага злучэння. 18 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 34 двары, 66 жыхароў.

Дынаміка

  • 1940 год — 47 двароў, 168 жыхароў.
  • 1959 год — 273 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 62 двары, 127 жыхароў.
  • 2004 год — 48 двароў, 92 жыхары.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be