wd wp Пошук:

Скрыгалаў

Скрыга́лаў[1] (трансліт.: Skryhalaŭ, руск.: Скрыгалов) — аграгарадок (да 2018 г. вёска[2]) у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Скрыгалаўскага сельсавета.

Насельніцтва 747 чал. (2004). Знаходзіцца за 33 на захад ад Мазыра, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Гомель — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Петрыкаў.

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі два курганныя могільнікі XXIII стст. (11 насыпаў, за 2 км на поўдзень ад Скрыгалава і 13 насыпаў, за 2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Забуклявечча) сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці ў глыбокай старажытнасці. Упершыню Скрыгалаў згадваецца ў XIII ст. 7 мая 1497 крымскія татары забілі тут мітрапаліта кіеўскага і Усяе Русі Макарыя1897 у яго гонар збудавалі капліцу, ва ўрочышчы Падселішча — абеліск). Станам на 1590 у Скрыгалаве было 14 дымоў. З XVII ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Аскеркаў. Знойдзены тут у 1925 манетны скарб (каля 200 манет Рэчы Паспалітай) датуецца 3-й чвэрцю XVII ст. і сведчыць пра значныя гандлёвыя сувязі. З 1702 года побач з Скрыгалавам працавала рудня К. Аскеркі. 28 мая 1782 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы і штотыднёвыя таргі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Скрыгалаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 70 двароў, з 1799 дзейнічала царква (згарэла ў 1872). Праз Скрыгалаў праходзіў гасцінец з Мазыра ў Давыд-Гарадок. Мелася паштовая станцыя. У XIX ст. непадалёк існавала сяло Скрыгалаўская Слабада (65 двароў на 1816), якое пазней злучылася з мястэчкам. На 1847 Скрыгалаў знаходзіўся ва ўладанні Тышкевічаў, тут было 109 двароў, дзейнічалі прыстань і пераправа на рацэ Прыпяці. У 1858 адкрылася школа. На 1859 — 115 двароў[3]. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1863 каля мястэчка дзейнічалі паўстанцкія аддзелы. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 137 двароў, царква, малітоўны дом, народнае вучылішча, 8 крам, карчма, сельская бальніца. Працавала паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 — 204 двары. З 1910 працавала пільня.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Скрыгалаў увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе ў 1924 стаў цэнтрам сельсавета. Паселішча атрымала статус вёскі. Станам на 1925 тут было 359 двароў, на 2004 — 313 гаспадарак.

Насельніцтва

Забудова

Планіроўка складаецца з 2 падзеленых каналам частак: паўночнай (простая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад) і паўднёвай (дугападобная вуліца шыротнай арыентацыі). Забудова двухбаковая, сядзібнага тыпу. У 19871995 узводзіліся цагляныя дамы на 110 сямей, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС (1986). Новым вуліцам перасяленцы далі назвы сваіх былых вёсак Белы Бераг і Белабярэжская Рудня.

Інфраструктура

У аграгарадку працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

На тэрыторыі школы дзейнічае Скрыгалаўскі этнаграфічны музей.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Царква Святога Міколы (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Скрыга́лава, н.
  2. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
  4. БелЭн, 2002
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мазырскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Петрыкаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слабадскога раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мазырскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be