Цалуйкі
Цалу́йкі — былая вёска ў Хракавіцкім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 18 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 46 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 137 км ад Гомеля.
Гідраграфія
Рака Брагінка.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планавальна складаецца з 2 кароткіх прасталінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаваных драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Цалуйкі», працавалі млын (з 1905) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ўвосень 1943 года забілі 5 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму). У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1850 год — 65 жыхароў.
- 1897 год — 26 двароў, 135 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 33 двары, 238 жыхароў.
- 1959 год — 157 жыхароў (паводле перапісу).
- 19 студзеня 1997 года памёрла апошняя жыхарка вёскі Цалуйка Наталля Піліпаўна.
Вядомыя выхадцы
- В. Ф. Цалуйка — камісар партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь» у Вілейскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.