Астана
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі |
Астана (каз.: Астана), ранейшыя назвы Акмолінск (1830—1961), Цалінаград (1961—1992), Акмала (1992—1998), Нур-Султан (2019—2022) — сталіца Казахстана (з 10 снежня 1997). Насельніцтва 653,8 тысяч жыхароў (1.4.2009)[1], другі паводле колькасці насельніцтва горад Казахстана пасля Алма-Аты. Размешчаны ў стэпавай паласе на рацэ Ішым, на месцы яе найбольшага збліжэння з Нурой.
Гісторыя
Заснаваны ў 1830 годзе як казацкі фарпост, пачатковы статус — прыказ (руск.: Акмолинский). Заснавальнік — палкоўнік Фёдар Кузьміч Шубін-другі, удзельнік Барадзінскай бітвы. Слова Акмала ў перакладзе з казахскай мовы азначае «Белая Магіла» або «Белая Святыня». Тлумачыцца гэта тым, што ў 20-ці кіламетрах ад горада знаходзіцца аднайменнае ўрочышча, вядомае тым, што там, на вяршыні белага вапняковага пагорка маецца магіла мясцовага б’ючы.
Акмолінскі прыказ быў пастаўлены на старым караванным шляху з Сярэдняй Азіі ў Заходнюю Сібір, Акмала мела вялікае гандлёвае значэнне, галоўным чынам па гандлі быдлам.
Пасля набыцця сталічнага статусу і арганізацыі асаблівай эканамічнай зоны «Астана — новы горад», у горадзе рэалізуецца мноства сучасных архітэктурна-горадабудаўнічых праектаў. Колькасць насельніцтва ўзрасла з 270 тыс. чалавек у 1996 г. да 600 тыс. у 2006 годзе[2].
20 сакавіка 2019 года парламент Казахстана прыняў у першым і другім чытанні папраўкі ў канстытуцыю аб перайменаванні сталіцы краіны Астаны ў гонар першага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева[3]. 17 верасня 2022 года прэзідэнт Казахстана К-Ж. Такаеў падпісаў указ аб зваротным перайменаванні сталіцы ў Астану[4].
Эканоміка
Падрабязней гл. таксама: КазМунайГаз Астана — не самы буйны эканамічны цэнтр Казахстана. Вялікі ўплыў на гаспадарчае развіццё горада аказала чыгунка на Карталы, пабудаваная ў 1931—1936 гг. У Астане раней дзейнічаў найбуйнейшы ў Казахстане завод сельскагаспадарчых машын — ВА «Цалінсельмаш», а таксама завод «Казахсельмаш» (былы завод імя 50-годдзя СССР), спецыялізаваны на вытворчасці сельскагаспадарчых машын для раёнаў, знаходзячыхся пад уздзеяннем ветравой эрозіі. Маюцца таксама наступныя заводы: «Металіст», помпавы, чыгуналіцейны, Цалінаградскі вагонарамонтны завод і іншыя прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі. Акрамя гэтага, ёсць хімічны завод, прадпрыемствы лёгкай (гарбарна-пімакатны завод, швейная фабрыка) і харчовай (мясакамбінат, алейны завод, малочны камбінат, млыны) прамысловасці, лесапільны і цагельны заводы, друкарня і г. д. Паблізу Астаны знаходзіцца каменнавугальны шахты (Максімаўка). Вытворчасць будматэрыялаў. Уранавыя руднікі.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Назарбаева Н. А. ад 17 сакавіка 2006 г. № 67 зацверджаны стратэгічны план устойлівага развіцця горада да 2030 года [5], які вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці па станаўленню і ўстойлівым развіцці горада як сталіцы дзяржавы. Распрацоўку дадзенага плана ажыццявіў Цэнтр устойлівага развіцця сталіцы.
Транспарт
Чыгуначны вузел на стыку ліній Петрапаўлаўск — Караганда — Балхаш і Астана — Карталы — Магнітагорск. У горадзе размешчаны цэнтральны офіс нацыянальнай чыгуначнай кампаніі «Қазақстан темір жолы». Буйны вузел шашэйных дарог: праз горад праходзяць аўтадарогі М-36 Чалябінск — Алма-Ата і А-343 Астана — Петрапаўлаўск.
Гарадскі транспарт прадстаўлены тралейбусамі з 1983 г. (3 маршруты, аднак з 2006 г. працуе толькі 1 маршрут № 4; 51,7 км кантактнай сеткі, 40 адзінак), аўтобусамі (30 маршрутаў, каля 550 адзінак), маршрутнымі таксі (21 маршрут, каля 250 адзінак). Агульная працягласць гарадской маршрутнай сеткі (2004) — 1720 км, гадавы пасажыраабарот — 115 млн чал., кошт праезду — 60 тэнге (у маршрутным таксі — 65), 11 аўтобусных прадпрыемстваў. У горадзе таксама працуе таксі.
У парку культуры і адпачынку раней дзейнічала дзіцячая вузкакалейная чыгунка.
У горадзе пабудаваны сучасны міжнародны аэрапорт, здольны прымаць усе віды паветраных судоў. Аэрапорт знаходзіцца на адлегласці 16 км ад горада.
Культура
Таксама маюцца чатыры вышэйшых навучальных установы, Абласная філармонія, музеі (гісторыка-краязнаўчы музей, музей выяўленчых мастацтваў), тэатры (Нацыянальны тэатр оперы і балета імя К. Байсеітавай, казахскі музычна-драматычны тэатр імя К. Куанышбаева, рускі драматычны тэатр імя М. Горкага), Опера Астаны, бібліятэкі.
Да культурна-асветніцкіх устаноў горада можна аднесці таксама Кангрэс-хол, Палац моладзі і Прэзідэнцкі Цэнтр Культуры. Манумент Байтэрэк з’яўляецца галоўным сімвалам горада. У горадзе развівацца маладое кіно: «Баўырым» (фільм).
Гарадская геральдыка
5 чэрвеня 2008 года на 16-й нечарговай сесіі гарадскога масліхатаў былі зацверджаны новыя герб і сцяг сталіцы Казахстана. Аўтарам канцэпцыі і эскіза новага герба быў першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
У аснову герба пакладзены круг як выраз ідэі дасканаласці і вечнасці. Цэнтральным элементам стала аб’яднанне двух сімвалаў — Байтэрэка і шанырака. Мастацкае рашэнне з’яўляецца вобразным выразам вектара развіцця сучаснага Казахстана. У падставе ж Байтэрэка закладзены арнамент «құс қанаттар» — птушыныя крылы, узыходзячыя да стылізаваная выява міфічнай птушкі Сімург (Самрук).
Прастора герба разбіта на два кальца. Знешняе ўяўляе сабой глыбінны пласт гісторыі Вялікага стэпу. Часта чырвоны колер выбіраўся качэўнікамі для воінскага сцяга, сімвалізуючы ратную доблесць. Таксама ён асацыіруецца з такімі паняццямі, як нараджэнне, рост і развіццё. У аблямоўцы выкарыстоўваецца арнамент «воўчае вока», які раскрывае татэмны культ цюркскіх плямёнаў, якія вядуць сваю крэўнасць ад Вялікай ваўчыцы.
Унутранае кальцо змяшчае найноўшыя сімвалы незалежнасці Казахстана і велічы горада. Колер нябеснага блакіту з’яўляецца колерам дзяржаўнага сцяга. Зялёная аблямоўка выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнага элемента і нясе ідэю вясновага дабрабыту і неўвядальнага юнацтва.
Дадзенае мастацкае рашэнне з’яўляецца вобразным выразам вектара развіцця сучаснага Казахстана, якое сумяшчае ў сабе як знак горада, так і сімвал краіны.
Геральдыка горада з 1998 па 2008 гады
У аснову герба пакладзены круглы ўсходні шчыт.
Клімат
Славутасці горада
- Ак-Арда — рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.
- Байтэрэк (манумент) — галоўная славутасць горада.
- Палац Незалежнасці — будынак, прызначаны для правядзення дыпламатычных і іншых мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню.
Гарады-пабрацімы
- Бішкек, Кіргізія
- Пітсбург, Пенсільванія, ЗША
- Кіеў, Украіна
- Масква, Расія
- Казань, Расія
- Санкт-Пецярбург, Расія
- Аман, Іарданія
- Рыга, Латвія
- Гданьск, Польшча
- Варшава, Польшча
- Тбілісі, Грузія
- Сеул, Паўднёвая Карэя
- Ташкент, Узбекістан
- Дубай, ААЭ
Медалі
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан ад 2 чэрвеня 1998 г. у гонар прэзентацыі новай сталіцы Казахстана быў заснаваны памятны медаль «Астана».
Сярод узнагароджаных гэтым медалём, такія вядомыя дзеячы, як:
- Леанід Кучма — Прэзідэнт Украіны
- Юрый Лужкоў — мэр Масквы
- Талгат Мусабаеў — другі казахстанскі касманаўт.
- Мухтар Алтынбаеў — міністр абароны Рэспублікі Казахстан з 1996 па 2007 года.
- Іосіф Кабзон — Народны артыст СССР
- Бейсенбек Сайбалатаў — Ганаровы жыхар горада
Да святкавання 10-годдзя Астаны быў заснаваны юбілейны медаль «10 гадоў Астане». Аднымі з першых, хто быў узнагароджаны гэтым медалём, сталі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Вядомыя асобы
- Дзмітрый Анатольевіч Горчаў
- Аляксандр Фёдаравіч Навумаў (1905—1992) — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.
Гл. таксама
- Закон і правасуддзе
- Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан
- Міністэрства нацыяльнальнай эканомікі Казахстана
- Міністэрства транспарту і камунікацый Казахстана
Зноскі
- ↑
- ↑ http://astana.sng-baltiya.ru/index.html Архівавана 30 верасня 2008.
- ↑ https://tengrinews.kz/kazakhstan_news/parlament-odobril-pereimenovanie-astanyi-v-nursultan-365502/
- ↑ О переименовании города Нур-Султана — столицы Республики Казахстан в город Астану — столицу Республики Казахстан
- ↑ http://www.curs.kz/fileadmin/user_upload/Strat_plan/Strategicheskii_plan.rar(недаступная+спасылка)
Спасылкі
- Афіцыйны сайт горада
- Юбілейны партал Астаны, прысвечаны яе 10-ці годдзю Архівавана 5 лютага 2009.
- Фотагалерэя «Астана»(недаступная спасылка)
- «Астана — пошук землякоў»
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1830 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.