Асташкавіцкі сельсавет (Светлагорскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асташкавіцкі сельсавет. Аста́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Асташкавічы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Карпавіцкі сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карпавічы. 5 кастрычніка 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асташкавічы, сельсавет перайменаваны ў Асташкавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Парыцкага раёна, які 29 ліпеня 1961 года перайменаваны ў Светлагорскі. 26 верасня 2006 года ў склад Сасноваборскага пассавета перададзена вёска Асінаўка[1].
Геаграфія
- Агульная плошча: 634 га
- Размяшчэнне: у паўднёва-ўсходняй частцы Светлагорскага раёна
- На захадзе сельсавета праходзіць чыгуначная лінія Жлобін - Калінкавічы са станцыяй Астанкавічы.
- Мяжуе:
- на паўночным усходзе — з Баравікоўскім сельсаветам
- на поўначы — з Сасноваборскім сельсаветам
- на захадзе — з Давыдаўскім сельсаветам
- на поўдні — з Калінкавіцкім раёнам
- на ўсходзе — з Рэчыцкім раёнам
- Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Н4162 · Н5008 · Н5009 · Н5010 · Н5029 · Н5035
- Рэкі: выток Жардзянкі
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1334 чалавекі[2], з іх 91,8 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Азарыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Светлагорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.