Крыўчанскі сельсавет
Крыўча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Крыўча. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Крыўча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Пераноскага і Сцежарэнскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. 10 ліпеня 1939 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Аляксееўка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 студзеня 1987 года ў склад Спярыжскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Старыя Юркавічы і пасёлак Дубраўка)[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Малейкаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Гарадок, Зарэчча, Сцежарнае і пасёлак Сцежарнае)[2]. 10 ліпеня 1996 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Крыўча. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Малажынскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Аляксееўка, Дзямееўка, Дуброва, Красная Ніва, Крыўча і Пераносы.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 178 Об упразднении Кривчанского сельсовета Брагинского района и изменении границ Маложинского сельсовета Брагинского района
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.