Сцежарнае (вёска)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сцежарнае. Сце́жарнае[1] (трансліт.: Sciežarnaje, руск.: Стежерное) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 7 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 36 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля.
Гідраграфія
Вакол меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі.
Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. З усходу да яе далучаецца прасталінейная вуліца. Забудова пераважна драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, калі вёска належала князям Вішнявецкім, а ў 2-й палове XVII стагоддзя перайшла да Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак. У 1908 годзе ў Брагінскай воласці.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Сцежарэнскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны рассвет», працавалі вятрак (з 1910 года) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 34 мясцовых жыхара. У памяць пра загінуўшых у 1976 годзе ў цэнтры вёскі ўсталявана стэла з барэльефнай выявай салдата. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Сцяг Леніна» (цэнтр — вёска Зарэчча). Размяшчаліся клуб, бібліятэка, пачатковая школа, дзіцячы сад.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 96 гаспадарак, 245 жыхароў.
Дынаміка
- 1850 год — 22 двары.
- 1897 год — 58 двароў, 438 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 74 двары, 540 жыхароў.
- 1930 год — 113 двароў, 643 жыхара.
- 1959 год — 592 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 96 гаспадарак, 245 жыхароў.
- 2006 год — 89 гаспадарак, 215 чалавек, з якіх 42 ва ўзросце да 16 гадоў, 98 — у працаздольным і 75 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.