wd wp Пошук:

Міхалёўка (Брагінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міхалёўка. Міхалёўка[1] (трансліт.: Michalioŭka, руск.: Михалёвка) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (87 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Побач ёсць радовішчы гліны.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 43 км на поўдзень ад Брагіна, 71 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы ВасілевічыХойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 162 км ад Гомеля.

Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Гідраграфія

На рацэ Несвіч (прыток ракі Брагінка).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўдні і поўначы далучаюцца 2 кароткія прасталінейныя шыротныя вуліцы. Забудавана двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Міхалёўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў 1943 годзе спалілі 52 двары, забілі 4 жыхароў. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Крукі).

З 30 снежня 1927 года па 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крукоўскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1897 год — 41 двор, 228 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 55 двароў, 332 жыхара.
  • 1940 год — 82 двары.
  • 1959 год — 384 жыхара (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (87 сем’яў) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be