wd wp Пошук: ⬜

Дубай (горад)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубай.

Дуба́й — найбуйнейшы горад Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, адміністрацыйны цэнтр эмірата Дубай[1], найважнейшы гандлёвы і фінансавы цэнтр ААЭ[2] і ўсяго Блізкага Усходу[3]. Знаходзіцца на беразе Персідскага заліва. Глыбакаводны марскі порт Дубая дзякуючы нізкім пошлінам займае вядучае месца ў рэгіёне па рээкспарту розных тавараў, улучаючы золата. У перыяд 1954—1971 г. з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам брытанскага пратэктарату Дагаворны Аман[2]. У Дубаі праводзяцца размаітыя міжнародныя канферэнцыі, фестывалі, выставы і т.п.[4], плануецца правядзенне сусветнай выстаўкі Экспа-2020[5].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Дубая Узрост рэшткаў старажытнага мангравага балота, выяўленага ў наваколлі Дубая падчас пабудовы калектарных сетак, ацэньваецца прыкладна ў 7000 гадоў. Прыкладна 5000 гадоў назад берагавая лінія, адступіўшы ўнутр краіны, прыняла сучасны выгляд, пры гэтым тэрыторыя пакрылася пяском[6][7]. Да прыходу ісламу людзі ў гэтай вобласці ўшаноўвалі Баджаі (ці Баджар)[8].

Тэрыторыя, на якой мясцуецца горад, з VI стагоддзя да н.э. падначальвалася персідскай дынастыі Ахеменідаў, у III—VI стагоддзях н.э. прыналежала Сасанідам. У VII стагоддзі сюды прыйшоў іслам і тэрыторыя стала часткай Арабскага халіфата. У VIII стагоддзі княства Дубай брала ўдзел у паўстанні супраць намесніка халіфа, з прычыны чаго кіраўнікі Дубая былі фактычна незалежныя ў сярэдзіне VIII—IX стагоддзяў. Да канца IX стагоддзя яны трапілі пад уладу Абасідов. У XIII сюды ўрываліся Хулагуіды. Да ХVIII за тэрыторыю змагаліся Партугалія, Іран, Турцыя, Аман, вахабіты[9]. Венецыянскі гандляр жэмчугам Гаспера Балбі, што пабыла ў гэтых краях у 1580 годзе, апісваючы лоўлю жэмчугу, згадваў Дубай (Dibei)[10]. З XVIII мясцовыя маракі, якое займалася галоўным чынам кабатажным гандлем, канфліктавалі з Ост-Індскай кампаніяй, якая перамагала ў канкурэнцыі з імі, у сувязі з чым англічане далі мянушку гэтаму раёну «Пірацкі бераг». У 1820 Ост-Індская кампанія з дапамогай вайсковай сілы, скіраванай сюды для змагання з піратамі, дамаглася падпісанні г. зв. Генеральнага дагавора, у выніку якога Аман быў падзелены на 3 часткі. Дагаворы 1835, 1839, 1853 і 1892 гадоў прывялі да ўсталявання брытанскага пратэктарата. З 1853 года тэрыторыя ўваходзіла ў г. зв. Дагаворны Аман[9].

Першыя згадванні пра селішча на месцы Дубая адносяцца да 1799[2]. У пачатку XIX стагоддзя насельніцтва Дубая складала ўсяго каля 1200 чалавек. Гэта было невялікае селішча, абароненае сценамі вакол яго і фортам Аль Фахідзі (Al Fahidi) у цэнтры яго[4]. Да 1833 года ён уваходзіў у склад эмірата Абу-Дабі, пазней, да атрымання незалежнасці ў 1971 годзе, прыналежаў Дагаворнаму Аману[2]. З 1833 года Дубай знаходзіцца пад уладай эміраў дынастыі Аль Мактум[11]. На працягу XIX стагоддзя дзве катастрофы нанеслі вялікую шкоду дабрабыту горада: у 1841 годзе ў горадзе бліснула эпідэмія воспы, змушаючы жыхароў перасунуцца на ўсход ад Дайры, а ў 1894 годзе агонь пранёсся праз Дэйру, знішчыўшы большасць хат[12]. Аднак геаграфічнае месцазнаходжанне горада працягвала прыцягваць гандляроў з усёй вобласці. Эмір Дубая жадаючы прыцягнуць замежных гандляроў, зменшыў падаткі, што прыцягвала гандляроў з Шарджы — галоўнага гандлёвага цэнтра рэгіёна таго часу[12][13].

Раён Дэйра на берагу лімана Дубай-Крык у 1960-х гадах.

Дзякуючы сваёй блізкасці да Ірана порт Дубая прыцягваў увагу замежных гандляроў, асабліва з Ірана, многія з якіх урэшце сяліліся ў Дубаі, у пачатку XX стагоддзя ён з’яўляўся адным з найважнейшых портаў Персідскага заліва[14]. У 1910 годзе насельніцтва горада складала ўсяго каля 10 тыс. жыхароў, рынак, што размяшчаўся на ўзбярэжжы на боку Дэйры, налічваў каля 350 крам[4]. У Дубаі квітнелі здабыча і экспарт жэмчуга аж да Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў, пераадолець наступствы якой перашкаджала індустрыя гадоўлі жэмчугу на фермах, якая развівалася ў Японіі[6]. Доўгі час Дубаю даводзілася здавольвацца нязначнымі зыскамі ад суседства з багатым нафтай Абу-Дабі, але ў 1966 годзе ў яго былі знойдзены ўласныя радовішчы, хоць і значна менш багатыя[15]. Прыбыткі ад здабычы нафты пачалі паступаць з 1969 года[16]. Нафтавая прамысловасць, якая развівалася, запатрабавала прытоку працоўнай сілы, які скіроўваўся галоўным чынам з Індыі і Пакістана, у выніку чаго з 1968 па 1975 год насельніцтва горада вырасла ў чатыры разы[15]. Прыбыткі ад нафты дапамаглі развіццю горада на раннім этапе, але запасы нафты ў Дубаі вельмі абмежаваны і ровень здабычы невысокі: прыбыткі ад нафты складаюць усяго каля 5% усіх паступленняў[17]. Грунт эканомікі Дубая сталі складаць турызм, авіяцыя, нерухомая маёмасць, фінансавыя паслугі[18][19][20].

Геаграфія

Праліў Крыік дзеліць Дубай на дзве часткі. На адным беразе размешчаны раён Бар-Дубай, на другім — раён Дэйра. Абодва бакі злучаюцца ў трох месцах — мастамі Аль-Мактум і Аль-Гархуд і знакамітым тунэлем Шындога (прататыпам Ла-Маншскага тунэля) які праходзіць пад вусцем праліва. Размешчаны на беразе Персідскага заліва да паўночнага ўсходу ад сталіцы — Абу-Дабі па суседстве з Шарджай. Геаграфічныя каардынаты: 25°27’ паўночнай шыраты, 55°33’ усходняй даўгаты. Даўжыня горада складае 134 км, шырыня — 35 км.

Клімат

Клімат Дубая — надзвычай гарачы (Арыдны клімат гарачых пустэльняў BWib па класіфікацыі Кёпена). Дубай лічыцца адным з самых гарачых гарадоў свету. Сярэдняя тэмпература жніўня (самага цёплага месяца) +35,1 °C, а сярэдні максімум звычайна перавышае +40 °C, часам тэмпература ў цені можа даходзіць амаль да 50 °C. Зімы больш халаднаватыя, прыблізна па тэмпературы яны адпавядаюць лету ў сярэдняй палосе Расіі, з цёплымі днямі і халаднаватымі начамі. Сярэдняя тэмпература студзеня +19 °C (самага халоднага месяца).

Асадкі ў Дубаі рэдкія (за год выпадае каля 80 мм), выпадаюць галоўным чынам у другой палове зімы (люты-сакавік), з мая па кастрычнік асадкі практычна немагчымыя.

Клімат Дубая (1974-1991)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 31,6 36,0 41,0 43,5 47,0 47,0 48,5 47,5 45,1 41,6 36,9 33,2 48,5
Сярэдні максімум, °C 23,8 25,3 28,1 32,7 37,5 39,3 40,7 41,1 38,8 35,3 30,6 26,1 33,3
Сярэдняя тэмпература, °C 19,1 20,3 22,8 26,8 31,0 32,9 34,9 35,1 32,7 29,5 25,2 21,2 27,6
Норма ападкаў, мм 11,3 35,7 22,4 7,6 0,7 0,0 0,1 0,1 0,0 0,1 1,8 14,3 94,1
Тэмпература вады, °C 20 19 22 26 28 30 32 33 32 30 27 24 27

Раёны горада

Асноўны артыкул: Спіс раёнаў Дубая Асноўныя раёны горада:

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Дубая Дубай — найбуйнейшы гандлёвы, фінансавы і турыстычны цэнтр Блізкага Усходу. Па тэмпах развіцця гарады параўнальны з Шанхаем. Трэці па важнасці цэнтр рээкспарту ў свеце (пасля Ганконга і Сінгапура). У Дубаі адсутнічаюць некаторыя значныя віды падаткаў: падатак на прыбыткі арганізацый, падатак на прырост капіталу, падатак на прыбыткі фізічных асоб, а таксама падатак на рэпатрыяцыю прыбыткаў. З’яднаныя Арабскія Эміраты таксама маюць пагадненні пра ўнікненне падвойнага падаткаабкладання больш за з дваццаццю краінамі свету.

Значную каштоўнасць у веданні бізнесу ў Дубаі ўяўляюць СЭЗ — свабодныя эканамічныя зоны. Афшорная зона мясцуецца ў раёне Джэбель Алі.

Транспарт

Падрабязней гл. таксама: Дубайскі метрапалітэн У горадзе ёсць два марскія парты, некалькі аўтавакзалаў (найбуйнейшы ў Бур-Дубаі) і два буйныя міжнародныя аэрапорты (Дубай і Аль-Мактум). Ёсць развітая аўтобусная сетка, частка прыпынкаў кандыцыянавана. 9 верасня 2009 года быў адкрыты Дубайскі метрапалітэн. 30 красавіка 2009 года была адкрыта манарэйкавая дарога. 12 лістапада 2014 года запушчана трамвайны рух[en] у адным з раёнаў горада.

Славутасці

Бурдж Дубай — небаскроб, форма якога нагадвае сталагміт. З 19 мая 2008 года — самае высокае калі-небудзь існавалае збудаванне ў свеце. Небаскроб быў афіцыйна адкрыты 4 студзеня 2010 года. Яго вышыня складае 828 метраў, 163 паверха. Мяркуецца функцыянаванне больш 50 ліфтаў, з хуткасцю ўздыму 18 м/с.

Панарама Дубая.Панарама Дубая.

  • Бурдж аль-Араб — гатэль у форме ветразя, адзін з самых раскошных у свеце.
  • Фантан Дубай — музычны фантан, які знаходзіцца каля небаскроба Бурдж Халіфа. Адзін з самых вялікіх і высокіх фантанаў у свеце. Вышыня яго бруй дасягае 150 метраў.
  • Акварыум — адзін з самых вялікіх акварыумаў свету, які знаходзіцца ў самым буйным гандлёва-забаўляльным цэнтры Блізкага Ўсходу — Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Дубай». Ёсць таксама акварыум у гатэлі «Атлантыс» на намыўной выспе «Пальма Джумейра».
  • The World — архіпелаг на ўзбярэжжы ААЭ ў форме кантынентаў Зямлі, які будуецца.
  • Emirates Towers — Гонарам галоўнай вуліцы Дубая Шэйх Заід Роўд з’яўляюцца Эмірэйтс Тауэрз (EmiratesTowers) — серабрыста-шэрыя вежы двайняты, адна з якіх лічылася самым высокім будынкам на Блізкім Усходзе і ў Еўропе да пабудовы новага найвышэйшага будынка ў свеце — небаскроба Бурдж Халіфа[21].
  • Астравы Пальмаў — група штучных астравоў. Складаецца з трох астравоў: абжытага Пальма Джумейра, амаль гатовага Пальма Джэбель Алі і пачатага Пальма Дайра. На першым востраве пракладзена 5-кіламятровая манарэйкавая дарога, першая на Блізкім Усходзе.
  • Крыты гарналыжны курорт Ski Dubai — першы крыты гарналыжны комплекс на Блізкім Усходзе і адзін з найбуйнейшых у свеце з пляцам 22,5 тысячы м² (эквівалент плошчы 3 футбольных палёў), круглы год пакрыты штучным снегам. Ёмістасць 1,5 тысячы наведнікаў. Знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Мол Эміратаў».
  • Бастакія — даўнейшая частка Бар-Дубая. Знаходзіцца паміж гарадскім музеем у форце Аль-Фахідзі, набярэжнай Бухты і вуліцай Мусала. Большасць тутэйшых будынкаў была пабудавана ў канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзя. Тут сяліліся заможныя купцы з Персіі; сама назва квартала паходзіць ад персідскай правінцыі Бостак. Цяпер Бастакія актыўна рэстаўруецца і ператвараецца ў культурна-турыстычны цэнтр з кафэ, рэстаранамі, крамамі сувеніраў і мастацкімі галерэямі.
  • Скульптура «Разам» — арабская пара, апранутая ў традыцыйныя белыя і чорныя адзенні ў характэрным эмірацкім стылі; створана з белага карарскага мармуру і шведскага чорнага граніту сірыйскім скульптарам Лутфі Рамхейнам[22].

Галерея

Гарады-пабрацімы

У Дубая маюцца наступныя гарады-пабрацімы[23][24]:

Літаратура

Зноскі

  1. ↑ The Government and Politics of the Middle East and North Africa. D Long, B Reich. p.157
  2. 1 2 3 4 Словарь современных географических названий. — Под ред. акад. В. М. Котлякова. Екатеринбург: У-Фактория. 2006
  3. ↑ The 2008 Global Cities Index (нявызн.) (недаступная спасылка). Foreign Policy (15 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2010. Праверана 20 April 2010.
  4. 1 2 3 Энциклопедия туризма Кирилла и Мефодия. 2008
  5. ↑ Where is Dubai and Dubai city? (нявызн.) (недаступная спасылка). Thatsdubai.com (14 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 12 сакавіка 2013.
  6. 1 2 History and Traditions of the UAE (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2013. Праверана 31 July 2009.
  7. ↑ The old … turned new (нявызн.). Travel & Culture (25 кастрычніка 2001). Праверана 15 March 2008.
  8. ↑ Ibrahim Al Abed, Peter Hellyer (2001). United Arab Emirates: A perspective. Trident Press. ISBN 978-1-900724-47-0. https://books.google.com/?id=QcMz3zV0qAMC&pg=PA79. Retrieved on 31 July 2009.
  9. 1 2 Объединённые арабские эмираты // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  10. ↑ The Coming of Islam and the Islamic Period in the UAE. King, Geoffrey R. (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2013. Праверана 20 красавіка 2013.
  11. ↑ Bani Yas (нявызн.) (недаступная спасылка). Sheikh Mohammed Official Website. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2009. Праверана 30 мая 2009.
  12. 1 2 Modernity and tradition in Dubai architecture. Karim, Luiza (нявызн.). Alshindagah.com. Праверана 31 July 2009.
  13. ↑ Davidson, Christopher, The Emirates of Abu Dhabi and Dubai: Contrasting Roles in the International System. March 2007.
  14. ↑ “Dubayy” Архівавана 3 верасня 2013.. Encyclopædia Britannica. 2008
  15. 1 2 Historic population statistics (нявызн.) (PDF). Праверана 31 July 2009.
  16. ↑ Sampler & Eigner (2008). Sand to Silicon. UAE: Motivate. pp. 11. ISBN 9781860632549. https://archive.org/details/sandtosilicongoi0000samp.
  17. ↑ DiPaola, Anthony. Dubai gets 2% GDP from oil (нявызн.), Bloomberg (28 верасня 2010). Праверана September 2014.
  18. ↑ Oil share dips in Dubai GDP Архівавана 26 верасня 2013. AMEInfo (9 June 2007) Retrieved on 15 October 2007.
  19. ↑ Dubai economy set to treble by 2015 ArabianBusiness.com (3 February 2007) Retrieved on 15 October 2007.
  20. ↑ Dubai diversifies out of oil (нявызн.) (недаступная спасылка). AMEInfo (7 верасня 2005). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2008. Праверана 12 August 2008.
  21. ↑ Описание Эмирата Дубаи
  22. ↑ Центр Дубая пополнился новой скульптурной композицией
  23. ↑ Dubai’s sister cities (нявызн.). dubaicityguide. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 верасня 2011.
  24. ↑ Twinning Cities Agreements (нявызн.) (недаступная спасылка). UAE Official Website. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 верасня 2011.
  25. ↑ Twinning agreement brings a taste of Spain to Dubai UAE – The Official Web Site – News (нявызн.) (недаступная спасылка). Uaeinteract.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 ліпеня 2009.
  26. ↑ Dubai, Detroit ink sister-city accord UAE – The Official Web Site – News (нявызн.) (недаступная спасылка). Uaeinteract.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 ліпеня 2009.
  27. ↑ Dubai, Granada discuss cooperation UAE – The Official Web Site – News (нявызн.) (недаступная спасылка). Uaeinteract.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 ліпеня 2009.
  28. ↑ Los Angeles cultural body takes Dubai as sister city UAE – The Official Web Site – News (нявызн.) (недаступная спасылка). Uaeinteract.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 ліпеня 2009.
  29. ↑ Dubai sister/twin cities list (нявызн.). Dubaicityguide.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 20 красавіка 2013.
  30. ↑ Dubai partners with the U.S. city of Phoenix UAE – The Official Web Site – News (нявызн.) (недаступная спасылка). Uaeinteract.com. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 14 ліпеня 2009.
  31. ↑ Dynamic Busan – City Government – Sister Cities – Dubai (нявызн.). English.busan.go.kr. Праверана 14 July 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be