Крывасельскі сельсавет
Крывасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло.
Юрыдычны адрас: 222430, Мінская вобласць, Вілейскі раён, аг. Крывое Сяло, вул. Першамайская, д. 10.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рабунскі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рабунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года ў склад сельсавета з Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Баравыя, Камары, Лейлава, Ліпневічы, Міхнічы і Татараўшчына)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Асавец, Балашы, Варонічы, Гарадзілавічы, Грыгаркі, Губы, Дашкаўка, Жукавічы, Катлоўцы, Куляшы, Малькевічы, Навікі, Путрычы, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы) Куранецкага сельсавета і 11 населеных пунктаў (Альшэўцы, Арпа, Асташкава, Валоські, Горная, Гутараўшчына, Ерхі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы, Сосенка) Касцяневіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета быў перанесены ў аграгарадок Крывое Сяло, а сельсавет перайменаваны ў Крывасельскі[2].
Геаграфія
Сельсавет мяжуе з Куранецкім, Любанскім, Людвіноўскім, Ільянскім, Вязынскім і Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і горадам Вілейка, таксама з Мядзельскім раёнам на поўначы. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло знаходзіцца за 10 км ад Вілейкі. Сельсавет месціцца на Нарачана-Вілейскай нізіне. З поўначы на поўдзень тэрыторыя сельсавета цягнецца на 20 км, з захаду на ўсход — на 21 км. На поўдні мяжуе з Вілейскім вадасховішчам, у якое ўпадаюць рэкі Жучка, Арпа, Касутка. На поўначы бярэ свой пачатак рака Чорная. На землях сельсавета развітая сістэма каналаў, шмат сажалак.
Транспарт
Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі: Р29 Ушачы — Вілейка, Р58 Мінск — Калачы — Мядзел, Р63 Барысаў — Вілейка — Ашмяны; развітая сетка мясцовых дарог. Чыгунка прадстаўлена участкам лініі Полацк — Маладзечна з прыпыначным пунктам Стражы.
Склад
Налічваецца 44 населеныя пункты. Найбольш буйныя — аграгарадкі Крывое Сяло і Ерхі; вёскі Рабунь, Балашы, Рэчкі.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 988 чалавек[3], з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4].
Дэмаграфічныя звесткі
На тэрыторыі сельсавета жыве 1913 чалавек. Па ўзроставым складзе:
- дзяцей да 16 гадоў — 264
- працаздольнага насельніцтва — 968
- старэй працаздольнага — 681
Прадпрыемствы
адсутнічаюць
Сельская гаспадарка
- Філіял «Усходні» ААТ «Вілейскі камбікормавы завод»
- ААТ «Алая заря»
Гандаль і побытавае абслугоўванне
- 7 крам раённага спажывецкага грамадства (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі, вёскі Чыжэвічы, Рабунь, Рэчкі, Балашы, Сосенка)
- 1 гандлёвы аб’ект ААТ «Вілейскі камбікормавы завод»
- 2 комплексна-прыёмных пункта (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі)
- 1 страўня ФСГП ААТ «Вілейскі камбікормавы завод»
Сувязь
3 аддзяленні паштовай сувязі (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі, вёска Рабунь).
Ахова здароўя
3 фельчарска — акушэрскіх пункта (аграгарадок Крывое Сяло, вёскі Рабунь і Балашы).
Адукацыя
- ДУА «Рабунскі КПК дзіцячы сад — базавая школа»
- ДУА «Ерхаўскі дзіцячы сад»
Культура
- 1 сельскі Дом культуры (аграгарадок Крывое Сяло)
- 2 сельскія клубы (аграгарадок Ерхі, вёска Рабунь)
- 4 бібліятэкі (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі; вёскі Рабунь і Балашы)
Рэлігійныя арганізацыі
Тры прыходы праваслаўнай царквы:
- Свята-Духаўская царква (Рэчкі)
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Рабунь)
- Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута)
Вядомыя асобы
- Піліп Орлік — украінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Запарожскага Войска ў выгнанні (1710—1742), паэт, публіцыст (1672—1742)
- Эдвард Жалігоўскі — польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч, (1816—1964)
- Ганна Аляксееўна Новік — беларуская паэтэса, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне, (1914—1997)
- Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей (Касьян Вясёлы) — беларускі пісьменнік, драматург, (1886—1916)
- Леанід Дзмітрыевіч Малькевіч — удзельнік партызанскага руху ў Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, (1922—1944)
Славутасці
- Брацкая магіла 1941—1944 гадоў у вёсцы Рэчкі (Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей 613Д000130)
- Брацкая магіла савецкага воіна і партызана ў вёсцы Усцінавічы
- Помнікі землякам у вёсках Ерхі, Грыгаркі, Крывое Сяло, Рабунь, Рэчкі
- Мемарыял партызану Малькевічу Л.Д (1944) у вёсцы Малькевічы
- Магіла ахвяры фашызма (1943) Верамей Юліі Карэкаўцы
- Вайсковыя могілкі Першай сусветнай вайны ў вёсцы Рабунь [5]
- Памятныя крыжы на месцы растрэла вязняў Вілейскай турмы ля Касуты [6]
- Памятны знак Піліпу Орліку ў вёсцы Касута [7]
- Памятны знак, прысвечаны сяброўству Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі. [8].
- Памятны знак пісьменніку Аўдзею Вікенцію Іосіфавічу (Касьян Вясёлы) [9]
- Пагоркі «Рэчкінскія» — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння
- Вялікі камень івашынавіцкі — геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння
- Крыніца «Святая вада» — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння
- Гарадзішчы і селішчы (Арпа, Рэчкі), паселішчы (Сосенка)
- Капліцы ў вёсках Касута, Карэкаўцы [10] і Лявонавічы
- Культавыя валуны — «Язэпаў камень» [11], «Забалацкі камень», «Белы камень», безназоўны ля вёскі Татараўшчына
Галерэя
Рэчкі. Брацкая магіла
Грыгаркі. Помнік землякам.
Малькевічы. Мемарыял партызану
Касута. Памятны знак Піліпу Орліку
Губы. Памятны знак Касьяну Вясёламу
Пагоркі Рэчкінскія
Вялікі камень івашынавіцкі
Крыніца «Святая вада»
Капліца ў Касуце
Капліца ў Карэкаўцах
Каплічка ў Лявонавічах
Язэпаў камень
За́балацкі камень з ямкамі
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Рабунскаму храму 155 год Архівавана 4 лістапада 2017. // «Шлях Перамогі»
- ↑ У Вялейцы ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій Архівавана 30 чэрвеня 2016. // Вялейка
- ↑ У гонар украінскага гетмана Піліпа Орліка Архівавана 11 мая 2017. // Вялейка
- ↑ «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. // «Рэгіянальная газета»
- ↑ Касьян Вясёлы — яшчэ адзін ураджэнец Вялейшчыны Архівавана 5 лютага 2019. // Вялейка
- ↑ Каплички вечный зов… // 21.by
- ↑ На Вілейшчыне з’явіўся яшчэ адзін добраўпарадкаваны помнік археалогіі Архівавана 12 чэрвеня 2017. // Вялейка
Літаратура
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
- Культавыя i гiстарычныя валуны Беларусi / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — 235 с. — ISBN 978-985-08-1295-7.
- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Крывасельскі сельсавет Архівавана 22 снежня 2017. на сайце Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 8 ліпеня 2014. (руск.)
- Вілейскі камбікормавы завод (руск.)
- ДУА «Рабунскі КПК дзіцячы сад — базавая школа» Архівавана 7 студзеня 2018. (руск.)
- ДУА «Ерхаўскі дзіцячы сад» Архівавана 23 сакавіка 2018. (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Вілейскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.