wd wp Пошук:

Крывасельскі сельсавет

Крывасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло.

Юрыдычны адрас: 222430, Мінская вобласць, Вілейскі раён, аг. Крывое Сяло, вул. Першамайская, д. 10.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рабунскі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рабунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года ў склад сельсавета з Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Баравыя, Камары, Лейлава, Ліпневічы, Міхнічы і Татараўшчына)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Асавец, Балашы, Варонічы, Гарадзілавічы, Грыгаркі, Губы, Дашкаўка, Жукавічы, Катлоўцы, Куляшы, Малькевічы, Навікі, Путрычы, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы) Куранецкага сельсавета і 11 населеных пунктаў (Альшэўцы, Арпа, Асташкава, Валоські, Горная, Гутараўшчына, Ерхі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы, Сосенка) Касцяневіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета быў перанесены ў аграгарадок Крывое Сяло, а сельсавет перайменаваны ў Крывасельскі[2].

Геаграфія

Сельсавет мяжуе з Куранецкім, Любанскім, Людвіноўскім, Ільянскім, Вязынскім і Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і горадам Вілейка, таксама з Мядзельскім раёнам на поўначы. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло знаходзіцца за 10 км ад Вілейкі. Сельсавет месціцца на Нарачана-Вілейскай нізіне. З поўначы на поўдзень тэрыторыя сельсавета цягнецца на 20 км, з захаду на ўсход — на 21 км. На поўдні мяжуе з Вілейскім вадасховішчам, у якое ўпадаюць рэкі Жучка, Арпа, Касутка. На поўначы бярэ свой пачатак рака Чорная. На землях сельсавета развітая сістэма каналаў, шмат сажалак.

Транспарт

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі: Р29 Ушачы — Вілейка, Р58 Мінск — Калачы — Мядзел, Р63 Барысаў — Вілейка — Ашмяны; развітая сетка мясцовых дарог. Чыгунка прадстаўлена участкам лініі Полацк — Маладзечна з прыпыначным пунктам Стражы.

Склад

Налічваецца 44 населеныя пункты. Найбольш буйныя — аграгарадкі Крывое Сяло і Ерхі; вёскі Рабунь, Балашы, Рэчкі.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 988 чалавек[3], з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4].

Дэмаграфічныя звесткі

На тэрыторыі сельсавета жыве 1913 чалавек. Па ўзроставым складзе:

  • дзяцей да 16 гадоў — 264
  • працаздольнага насельніцтва — 968
  • старэй працаздольнага — 681

Прадпрыемствы

адсутнічаюць

Сельская гаспадарка

Гандаль і побытавае абслугоўванне

Сувязь

3 аддзяленні паштовай сувязі (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі, вёска Рабунь).

Ахова здароўя

3 фельчарска — акушэрскіх пункта (аграгарадок Крывое Сяло, вёскі Рабунь і Балашы).

Адукацыя

Культура

Рэлігійныя арганізацыі

Тры прыходы праваслаўнай царквы:

Вядомыя асобы

Славутасці

Галерэя

  • Рэчкі. Брацкая магілаРэчкі. Брацкая магіла
  • Грыгаркі. Помнік землякам.Грыгаркі. Помнік землякам.
  • Малькевічы. Мемарыял партызануМалькевічы. Мемарыял партызану
  • Касута. Памятны знак Піліпу ОрлікуКасута. Памятны знак Піліпу Орліку
  • Губы. Памятны знак Касьяну ВясёламуГубы. Памятны знак Касьяну Вясёламу
  • Пагоркі РэчкінскіяПагоркі Рэчкінскія
  • Вялікі камень івашынавіцкіВялікі камень івашынавіцкі
  • Крыніца «Святая вада»Крыніца «Святая вада»
  • Капліца ў КасуцеКапліца ў Касуце
  • Капліца ў КарэкаўцахКапліца ў Карэкаўцах
  • Каплічка ў ЛявонавічахКаплічка ў Лявонавічах
  • Язэпаў каменьЯзэпаў камень
  • За́балацкі камень з ямкаміЗа́балацкі камень з ямкамі

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Рабунскаму храму 155 год Архівавана 4 лістапада 2017. // «Шлях Перамогі»
  6. У Вялейцы ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій Архівавана 30 чэрвеня 2016. // Вялейка
  7. У гонар украінскага гетмана Піліпа Орліка Архівавана 11 мая 2017. // Вялейка
  8. «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  9. Касьян Вясёлы — яшчэ адзін ураджэнец Вялейшчыны Архівавана 5 лютага 2019. // Вялейка
  10. Каплички вечный зов… // 21.by
  11. На Вілейшчыне з’явіўся яшчэ адзін добраўпарадкаваны помнік археалогіі Архівавана 12 чэрвеня 2017. // Вялейка

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Вілейскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be