wd wp Пошук:

Навасёлкі (Хойніцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навасёлкі. Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Пячатка оўруцкага намесніка Сенка Полаза (Палазовіча). 1513 г.
Герб «Друцк» князёў Друцкіх (Любецкіх).

Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў лісце караля Жыгімонта Старога ад 3 сакавіка 1532 года[upper-alpha 2] Мазырскай воласці[2], аддадзенымі каралём у трыманне пісару Федку Міхайлавічу Святошу ў 1514 г.[3], а каля 1535 г. — князю Уладзіміру Пуціўльскаму. Тады як нашыя Навасёлкі месціліся ў Брагінскай воласці. Памылка была запазычана С. В. Марцэлевым[4].</ref>, якім маёнткі нябожчыка пана Сямёна Палазовіча перадаваліся яго зяцю князю Дзмітрыю Відэніцкаму (Любецкаму)[5]:

Воеводе киевъскому, державцы свислоцкому пану Андрею Якубовичу Немировича. Жаловалъ нам дворянинъ нашъ княз Дмитреи Романовичъ Виденецкии о томъ, што жъ которые именя мелъ державца речицкии тесть его, небожчикъ панъ Семенъ Полозовичъ наимя Ухобное, Углядковичи, Белыи Берегъ, Виточов, Мартиновичи, Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки а двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ. И тые деи онъ вси именя свои держалъ за даниною и листы отца нашого Казимера, короля, и брата нашого Александра, королеи ихъ милости и нашими… и приказуемъ тобе, ажо бы еси тых именеи со всимъ с тымъ князю Дмитру поступилъ…

6 кастрычніка 1541 года паміж князем Аляксандрам Міхайлавічам Вішнявецкім, дзедзічам Брагінскіх добраў, і князем Дзмітрыем Раманавічам Відэніцкім, уладальнікам добраў Астраглядавіцкіх, было дасягнута пагадненне, згодна з якім, першы саступіў грунт для вёскі Навасёлкі, наўзамен чаго атрымаў грунты для вёсак Веляцін і Мікулічы[6].

У ходзе адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў была вызначана мяжа Кіеўскага павета на ўчастку, дзе знаходзілася Брагінская воласць: «… Мозырскою границою до Брагиньское границы, а Брагиньскою границою до Днепра, по левои стороне пущаючи волость Речицкую, до Любеча…_… а Словешнею доловъ ажъ до Припети, по правои стороне поветъ Киевъскии, а по левои Мозырскии, а черезъ реку Припеть, оставуючи полеве Речицу со всими границами, а поправу Брягинь со всим поветомъ Киевским ажъ до Днепра…»[7]. Навасёлкі — у Кіеўскім павеце і намінальна[upper-alpha 3] ў Брагінскай воласці.

Увогуле, ад свайго заснавання і да парэформеннага перыяду ўжо ў Расійскай імперыі Навасёлкі належалі тым уладальнікам, што і Хойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасля Любецкіх, — Харлінскім, Абрамовічу, Бжазоўскім, Шуйскім і Прозарам[9].

Герб «Бонча» роду Харлінскіх.

26 верасня 1568 года ў Кіеўскім замкавым судзе актыкаваны пратэст пана Шчаснага Харлінскага, харунжага кіеўскага, з нагоды адабрання грунту вёскі Навасёлкі і прылучэння да ўгоддзяў вёскі Кажушкі біскупа кіеўскага Мікалая Паца[10]. Дачка князя Дзмітрыя і Фенны Палазовічаўны Любецкіх, сястра нябожчыка князя Богуша, таксама Фенна, якая пасля смерці мужа Мельхіёра Насілоўскага ўзяла шлюб з вышэйзгаданым Шчасным Харлінскім герба «Бонча», у снежні 1568 года запісала на яго «именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хойники[upper-alpha 4], Остроглядовичи, Новоселки…»[11].

Напярэдадні падпісання акта Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства (у тым ліку Навасёлкі) было далучана да Кароны Польскай[12].

Карона Каралеўства Польскага

7 днём верасня 1572 году датаваны ліст біскупа кіеўскага Мікалая Паца вознаму, у якім той паведаміў, што загадаў падданым сваім кажушкаўскім, каб да вострава Замошша, прыналежнага да вёскі Навасёлкі, «nie wdzierali się». 3 жніўня 1578 года біскуп М. Пац звярнуўся да пана Шчаснага Харлінскага, абы той забараніў свайму ўрадніку і падданым навасёлкаўскім чыніць крыўды яго кажушкаўцам і забірацца ў іх грунты. 26 днём лютага 1579 года пазначана размежаванне ўгоддзяў вёсак Кажушкі біскупа М. Паца і Навасёлкі пана Ш. Харлінскага, выкананае «przez sędziow obranych»[10]. 6 красавіка 1590 года ў Кіеўскі гродскі суд накіраваны пратэст пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, на адрас князя Аляксандра Вішнявецкага, старосты чаркаскага, які наслаў быў некалькі соцень падданых сваіх брагінскіх на чале з ураднікам Кірыянам Вайніловічам на вёскі Навасёлкі, Храпкаў, Багушы і Руднае, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, а яны людзей збілі і скалечылі, каморы і іншыя будынкі пашкодзілі, начынне рознае, худобу з быдлам пазабіралі і да ключа Брагінскага адвялі[13]. У актах трыбунальскіх што да Кіеўскага ваяводства, у дакуменце ад 22 чэрвеня 1600 года засведчаная нязгода пана Шчаснага Харлінскага з тым, як размежаваныя грунты яго Астраглядавічаў, Навасёлак, Хвойнікаў з прыналежнымі князю Адаму, сыну Аляксандра, Вішнявецкаму сёламі Мікулічы, Веляцін, Лісцвін, а таксама яго Багушэвічаў (Багушоў, Плоскага, Паселічаў, Хвойнікаў, Навасёлак з прыналежнымі князю Міхаілу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму Глухавічамі, Бабчынам, з тым, як падзеленыя дубровы, урочышчы, з папсаваннем старых памежных знакаў. Крыху раней, 20 чэрвеня 1600 года, Ш. Харлінскі выдаў свайму сыну Мікалаю zapis wieczysty, 26 чэрвеня ў Люблінскім трыбунале прызнаны, на добры ў Кіеўскім ваяводстве Кароны: двор Астраглядавічы з «прыселкамі» — сёламі Астраглядавічы, Хойнікі, Навасёлкі, Дворышча, Вялікі Бор і яшчэ дзевяцю паселішчамі, а таксама на двор і частку з сямі пляцаў у Кіеве[14].

Пры размежаванні Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага і Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага ў снежні 1621 — студзені 1622 гадоў мястэчка і вёску Хойнікі, сяло Навасёлкі і іншыя пана Мікалая Харлінскага, а таксама сёлы Брагінскай воласці за ракой Сычоўкай паны камісары згодна засведчылі прыналежнымі да ваяводства Кіеўскага[15].

Герб «Ястрабец» зменены паноў Абрамовічаў.

7 чэрвеня 1623 года датаваны судовы дэкрэт, у якім удава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родных братоў і сваякоў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі), вёскі Хойнікі, Гарошкаў, Рашаў, Карчовае, Навасёлкі, Лаханію, Стралічаў, Малішаў[upper-alpha 5][16]. У 1627 годзе пані Гальшка (Гэлена) Харлінская склала тэстамент, паводле якога добры Астраглядавічы пераходзілі да ваяводзіча смаленскага Мікалая Абрагамовіча (Абрамовіча)[17], жанатага з яе дачкой Евай. У 1628 годзе з 8 дымоў вёсак Дворышча і Навасёлкі, якія былі ў заставе ў пана Зыгмунта Копеця, выплачвалася па 3 злотых[18]. 8 ліпеня 1631 года запісам у актах Кіеўскага земскага суда[upper-alpha 6] нарэшце засведчана пагадненне на саступку часткі Астраглядаўскіх добраў Шчасным, сынам Станіслава, Харлінскім пану Лукашу Мадлішэўскаму, мужу ўдавы Гальшкі, за суму ў 60 000 польскіх злотых. У пераліку вёсак названыя і Навасёлкі[19]. 16 красавіка 1637 года М. Абрамовіч за плату ў 12 000 злотых перадаў фальварак і сяло Руднае ды сёлы Дворышча і Навасёлкі на тры гады ў карыстанне зямяніну Стэфану Воўку[20].

У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1734 года сказана, што вёска Навасёлкі ў складзе Хойніцкай воласці належала князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасцейскаму[21]. У 1754 годзе з 26 двароў (×6 — прыкладна 156 жыхароў) вёскі Навасёлкі Хойніцкага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 4 злотых і 1 грош, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 16 злотых і 4 грошы[22].

13 і 15 лістапада 1773 года, паводле актаў Оўруцкага гродскага суда, узнавіліся памежныя канфлікты што да ўгоддзяў вёсак Навасёлкі Хойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх (апякуноў Людвікі Шуйскай), старостаў ніжынскіх, і Кажушкі Нараўлянскага маёнтку войскага мазырскага Яна Мікалая, сына Рафала, Аскеркі. Пачаліся яны з пасечанага і папаленага хойніцкага (навасёлкаўскага) лесу. 28 лютага 1778 года ў оўруцкія кнігі было нават занесена размежаванне часоў біскупа М. Паца і харунжага Ш. Харлінскага (1579 г.). 8 лютага, 19 красавіка і 30 чэрвеня 1787 года датаваныя судовыя абвінавачванні сужэнствам Каралем і Людвікай Канстанцыяй з князёў Шуйскіх Прозарамі Яна Аскеркі, стражніка польнага літоўскага, у тым, што насланыя ім кажушкаўцы навасёлкаўцаў збілі-скалечылі, знішчылі межы, пакапалі капцы ды новыя, выгодныя для сябе насыпалі. 23 лютага 1793 года ў Оўруцкім гродзе «przez ugodę wieczystą» была зацверджана карта пазначанай капцамі мяжы паміж вёскамі Навасёлкі абозных Прозараў і Кажушкі стражніка Аскеркі[23].

Расійская імперыя

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Навасёлкі — у межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[24].

30 чэрвеня 1803 года было складзена, а 13 сакавіка 1806 года змешчана да кніг Рэчыцкага земскага суда размежаванне добраў Хойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага і Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста. Грунты хойніцкіх Навасёлак у тым дакуменце ў чарговы раз размяжоўваліся з угоддзямі прылегласці Barborowszczyzny Кажушак, а таксама Тульгавічаў і фальварка Бабчын hrabstwa Brahińskiego[25].

Інвентар Юзафаўскага (Езапоўскага) маёнтка 1844 года засведчыў прыналежнасць Навасёлак з 68 сем’ямі ў складзе фальварку Дэлістаў пану Юзафу, сыну Караля, Прозару[26]. У энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» сказана, што ў 1850 годзе ў вёсцы было 68 двароў, 494 жыхары. «Список населённых мест Минской губернии на 1857 год» паказвае, што 443 жыхары Навасёлак з’яўляліся прыхаджанамі Міхайлаўскай царквы ў сяле Стралічаў[27].

У парэформенны перыяд Навасёлкі адміністрацыйна належалі да Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года ў вёсцы налічвалася 218 гаспадароў з сялян-уласнікаў, прыпісаных да Навасёлкаўскага сельскага таварыства[28].

Паводле перапісу 1897 года, у Навасёлках — 135 двароў, 819 жыхароў, капліца, школа граматы і хлебазапасны магазін. На 1909 год у вёсцы было 155 двароў, 913 жыхароў[29].

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Навасёлкі, аднак, у складзе Хойніцкай воласці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[30].

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 і на 15 красавіка 1921 года ў Навасёлкаўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 63 і 122 вучні[31].

У 1926—1954 гадах цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета.

Насельніцтва

  • 1999 год — 168 чалавек
  • 2010 год — 99 чалавек
  • 2021 год — 26 двароў, 38 жыхароў[32]

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласць, як даводзілася несці замкавую службу, выконваць работы на карысць замка. Па нядзелях размяркоўваліся і плацёжныя павіннасціКлепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский. Т. 1. Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 191
  2. М. К. Любаўскі ў свой час памылкова атаясаміў сяло з Навасёлкамі Іпскай нядзелі[upper-alpha 1].
  3. Астраглядавічы і Хвойнікі, з якімі Навасёлкі непарыўна звязаныя, вылучаныя з Брагінскай воласці яшчэ ў 1504 г.[8]
  4. Гэта ці не першы вядомы выпадак выкарыстання ў пісьмовай крыніцы паланізаванай формы замест арыгінальнай назвы Хвойнікі.
  5. Яшчэ названыя 14 паселішчаў, акрамя «іншых вёсак і прыселкаў».
  6. 22 жніўня 1631 г. тое зроблена і ў Жытомірскім гродcкім судзе.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 644
  3. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511–1518). Užrašymų knyga 9 / Metryka Litewska. Księga Nr 9 / 9 księga wpisów / Księga-kontynuacja (1508–1518). Wydał K. Pietkiewicz (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu). – Vilnius: Žara, 2002 [2004]. № 478; Любавский, М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. Исторические очерки / М. К. Любавский – Москва: Университетская типография, 1892. С. 238
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2. Кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2005. С. 451
  5. Андрій Блануца. Земельні надання Сигізмунда І Старого на Українські землі Великого Князівства Литовського. // Україна в Центрально-Східній Европі. 2008. № 8. С. 69 — 70
  6. Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 3, 4
  7. Русская историческая библиотека. Т. XXX. Литовская метрика. Отд. 1-2. Ч. 3. Т. 1. — Юрьев, 1914. Стб. 892, 893
  8. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 3, 200. Sygn. 2. S. 78
  9. Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18
  10. 1 2 AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 31—32
  11. Архив ЮЗР. Ч. 8. Т. 6. Акты о землевладении в Юго-Западной России XV—XVIII стст. — Киев, 1911. С. 224—227
  12. Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  13. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 7
  14. Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 57, 60; АGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 46 — 47
  15. ŹD. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX. Dział I-szy. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97; Крикун Н. Г. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992. С. 142—145.
  16. ŹD. T. XXI. S. 637
  17. AGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 56
  18. Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. — С. 396—397
  19. AGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 59
  20. Sumariusz Metryki Koronnej. Księga wpisów MK184 z Archiwum Głównego Akt Dawnych [Electronic resource] / Oprac. Janusz Dąbrowski. № 62 – Mode of access:
  21. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285
  22. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. / Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192
  23. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 32—34
  24. Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  25. AGAD. APiJ. Sygn. 12. S. 17–24
  26. НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 25 і наст.
  27. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 696
  28. Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69
  29. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 136
  30. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85
  31. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  32. Інфармацыя аб насельніцтве Судкоўскага сельсавета на 01.01.2021 г. Архівавана 20 кастрычніка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Хойніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be