Раёны Украіны
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Раёны Украіны — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ва Украіне ніжэй за вобласці, да якіх адносяцца такія населеныя пункты, як гарады, вёскі і пасёлкі гарадскога тыпу.
Звычайна ў склад украінскіх абласцей уваходзяць па 15—25 раёнаў і па 3—10 гарадоў абласнога (або рэспубліканскага — у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым) значэння, якія фармальна прыраўноўваюцца да раёнаў. Менш раёнаў у Чарнавіцкай вобласці (11), больш — у Вінніцкай і Харкаўскай абласцях (па 27).
Звычайна ў склад украінскіх раёнаў уваходзіць адзін горад ці 1—3 пасёлка гарадскога тыпу (найбуйнейшы з якіх — райцэнтр). Некаторыя райцэнтры (гарады абласнога значэння) не ўваходзяць у склад раёнаў. У склад раёнаў уваходзіць звычайна 40—70 сёл, аб’яднаных у 15—30 сельсаветаў.
Паводле стану на 1 студзеня 2007 года ва Украіне 490 раёнаў (без раёнаў у гарадах). Сярэдняя плошча ўкраінскага раёна — 1200 км², сярэдняя колькасць насельніцтва — 52 тысячы чалавек (гарадскога — 130000) (паводле стану на 2001 год), сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 43 чал/км².
З 603,7 тыс. км² плошчы Украіны на долю раёнаў (акрамя гарадоў дзяржаўнага, рэспубліканскага і абласнога значэння) прыпадае 588,0 тыс. км², што складае 97,4 %. З 48 457,1 тыс. чалавек насельніцтва Украіны на долю раёнаў прыходзіцца 25 453,7 тыс. чалавек, што складае 52,5 % (паводле перапісу 2001 года).
Найбольшы паводле плошчы раён Украіны — Іванкіўскі Кіеўскай вобласці (3616 км²), створаны на поўначы вобласці ў сувязі з аб’яднаннем Іванкіўскага і Чарнобыльскага раёнаў пасля Чарнобыльскай катастрофы. Найбольшы паводле плошчы горад абласнога значэння — Ярэмчэ, 656,65 км². Найбольшы паводле плошчы раён горада дзяржаўнага падпарадкавання — Балаклаўскі у г. Севастопалі, 544,9 км².
Найменшы паводле плошчы раён Украіны — Гэрцаеўскі Чарнавіцкай вобласці, 309 км². Найменшы паводле плошчы раён горада дзяржаўнага падпарадкавання — Пэчэрскі ў г. Кіеве, 19,55 км². Найменшы па плошчы горад абласнога падпарадкавання — Жданіўка Данецкай вобласці, 2 км².
Найбольшы паводле колькасці насельніцтва раён Украіны — Харкаўскі раён Харкаўскай вобласці (187,1 тыс. чалавек) — насельніцтва дадзена паводле перапісу насельніцтва ад 2001 года. Найбольшы паводле колькасці насельніцтва горад абласнога значэння — Харкаў, 1452 тыс. (2014). Найбольшы паводле колькасці насельніцтва раён горада дзяржаўнага падпарадкавання — Дэснянскі у г. Кіеве, 366 тыс. (2014).
Найменшы паводле колькасці насельніцтва раён Украіны — Палескі Кіеўскай вобласці, 7,6 тыс. чалавек. Найменшы паводле колькасці насельніцтва раён горада дзяржаўнага падпарадкавання — Балаклаўскі ў г. Севастопалі, 45 тыс. чалавек (2014). Найменшы паводле колькасці насельніцтва горад абласнога значэння — Моршын, 6 тыс. (2014). У г. Прып’яці пастаяннага насельніцтва няма.
Найбольш шчыльна заселены раён Украіны — Кіева-Святошынскі раён Кіеўскай вобласці (215 чал./км²), найменш — Палескі Кіеўскай вобласці (6 чал./км²)
Табліца раёнаў і гарадоў абласнога (рэспубліканскага) значэння Украіны
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Назвы раёнаў і гарадоў прадстаўлены таксама на ўкраінскай мове
- ↑ г. Чоп на партале Вярхоўнай Рады
- ↑ г. Буча на партале Вярхоўнай Рады
- ↑ г. Ірпінь на партале Вярхоўнай Рады
- ↑ Вярхоўная Рада Украіны; Пастанова, План ад 16.03.2006 № 3571-IV
- ↑ г. Абухіў на партале Вярхоўнай Рады
- ↑ Звесткі пра Пячэрскі раён
- ↑ Балаклаўскі раён на сайце Вярхоўнай Рады
Спасылкі
- Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Раёны Украіны Катэгорыя·Раёны паводле краін
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.